Мяне завуць Наташа Гарлуковіч, і я беларуская мастачка. Жыву ў Польшчы, у Варшаве. Займаюся графікай і жывапісам, ствараю ілюстрацыі і карціны.

Атрымала вышэйшую адукацыю па накірунку “дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя” ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Потым пачала цікавіцца ілюстрацыяй, расці ў ёй і нешта ствараць. Часцей за ўсё малявала лічбавыя ілюстрацыі, але паступова мой інтарэс змяшчаецца на стварэнне фізічных прац.

Сама творчасць прыносіць мне вялікую радасць. Факусуюся на рэалізацыі асабістых праектаў і дзялюся тым, што атрымліваецца. Спадзяюся, у маіх творах будзе нешта добрае і для вас.

Мне можна напісаць на
natagarl@protonmail.com